Панчошка — народная назва віду Грыб-парасон пярэсты (Macrolepiota procera).
Грыб-парасон пярэсты, Буйналускоўніца рабая (Macrolepiota procera) — базідыямікотавы грыб сямейства шампіньёнавыя з вялікім, выпуклым пладовым целам, падобны з выгляду на жаночы парасон.
Народныя назвы: Капялюх, варона, каўпак, капак, драфа, дропа, шарафаён, купак, ужачкі, вужовікі, вужачкі, вужовы грыб, варанок, чапля, фарысон, панчоха, панчошка, мухамор, паганка, шэрая мухамора, варона, парасонік.