а как увидеть в живую? приезжать к Вам? Я с нетерпением жду продолжения
Так, прыязджайце, я ўпэўнена, што не пашкадуеце.
Раскажу пра наш гарадок. Ёсць добрае чатырохрадкоўе, але аўтара, на жаль, запамятала.
Няхай сталічным гарадам не роўня,
Сваё я сэрца прысвячаю ёй,
Мой родны гарадок, мая Нароўля,
Над прыгажуняй Прыпяццю-ракой!
Землямі раней валодаў пан Горват. Быў у яго ўласны палац. Але пасля добра вядомага кастрычніцкага перавароту ён вымушана пакінуў усё нажытае дабро і з'ехаў за мяжу. Палац, як водзіцца, разрабавалі, але сам ён захаваўся. У ім размяшчалі розныя ўстановы, а потым і зусім ён пачаў пуставаць і паступова прыйшоў у заняпад. Сам палац стаіць на беразе Прыпяці, акружаны паркам з векавымі дубамі і маяком-альтанкай.
Горват быў добрым гаспадаром. Меў уласную фабрыку па вырабу мармеладу і розных салодкіх прысмакаў. Фабрыка пасля рэвалюцыі засталася, яе узнаўлялі рабочыя з суседняга горада Мазыра і пакінулі ёй назву "Чырвоны Мазыранін", але фабрыка нараўлянская.
Вам добра вядомы з дзяцінства яе вырабы - знакамітая цукерка "Кароўка", ірыс у форме плітак-кубікаў, зефір, мармелад, пасціла. Фабрыка працуе і сёння, асартымент вялікі, і прадукцыя натуральная, вельмі смачная.
Наш горад і раён не абышлі натупствы Чарнобыля. Шмат людзей адсялілі, асабліва вяскоўцаў. Вёскі сёння выміраюць, але горад яшчэ трымаецца!